БЕЛ Ł РУС

У ліпені ў Беларусь прыедзе прэзідэнт Узбекістана

23.06.2026 / 12:42

Nashaniva.com

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў мае намер наведаць Беларусь з візітам 8—9 ліпеня. Пра гэта паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын па выніках даклада Аляксандру Лукашэнку, піша БелТА.

Шаўкат Мірзіёеў, фота Getty Images

Кіраўнік беларускага ўрада ў ходзе дакладу праінфармаваў кіраўніка дзяржавы пра вынікі свайго нядаўняга рабочага візіту ва Узбекістан і пра перамовы, якія там адбыліся з лідарам гэтай краіны.

На іх, па словах Аляксандра Турчына, абмяркоўвалася, у тым ліку, тэматыка двухбаковых адносін, якія развіваюцца паспяхова і дынамічна, а таксама планы па напаўненні візіту прэзідэнта Узбекістана.

8—9 ліпеня адбудзецца візіт Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева ў Мінск.

«Мы з задавальненнем чакаем прэзідэнта», — сказаў прэм’ер-міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула