БЕЛ Ł РУС

Не пусцілі ў Грузію з-за паездкі ў Абхазію — беларус адсудзіў грошы ў турфірмы

23.06.2026 / 13:11

Nashaniva.com

Жыхар Гомеля праз суд дамогся вяртання грошай за тур у Грузію пасля таго, як яму адмовілі ва ўездзе ў краіну.

Фота: vecteezy.com

Як вынікае з матэрыялаў справы, у верасні 2025 года мужчына набыў аўтобусны тур у Грузію. Аднак на мяжы грузінскія пагранічнікі адмовілі яму ва ўездзе. Прычынай магла стаць ранейшая паездка ў Абхазію, піша abw.by.

Суд устанавіў, што яшчэ да заключэння дагавора турыст удакладняў у прадстаўніка турфірмы, ці не ўзнікнуць праблемы пры перасячэнні мяжы, паколькі раней ён наведваў Абхазію.

У адказ яму паведамілі, што калі ён сам не распавядзе пра гэтую паездку, то «ніхто пра гэта не даведаецца». Прадстаўнік турфірмы ў судзе сцвярджала: раней у туры па Грузіі ездзілі турысты, якія наведвалі Абхазію, аднак ім не забаранялі ўезд пагранічныя службы Грузіі.

Пасля адмовы ва ўездзе мужчына запатрабаваў скасаваць дагавор і вярнуць грошы, аднак турфірма адмовілася задаволіць прэтэнзіі.

Суд прыйшоў да высновы, што тураператар не прадаставіў кліенту дакладную інфармацыю пра асаблівасці ўезду ў Грузію і тым самым парушыў патрабаванні заканадаўства аб турызме і абароне правоў спажыўцоў.

У выніку дагавор аказання турыстычных паслуг быў скасаваны. З турфірмы спагналі:

Акрамя таго, суд прызначыў штраф у памеры 1368,86 рубля за парушэнне правоў спажыўца.

Турфірма падала апеляцыю, але Гомельскі абласны суд пакінуў рашэнне без змен. Яно ўступіла ў законную сілу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула