Пры рэстаўрацыі палацу Сапегаў у Ружанах знайшлі наган
Рэвальвер знайшлі на рэканструяваным участку будынка ўнутры ацяпляльнай печы. Зброя была ў стане карозіі.
Згодна з заключэннем эксперта Дзяркамітэта судовых экспертыз, 7,62 мм рэвальвер сістэмы наган узору 1895 года з’яўляецца наразной агнястрэльнай зброяй.
З-за наяўнасці значных каразійных пашкоджанняў металу рэвальвер непрыдатны для стральбы.