БЕЛ Ł РУС

Былая палітзняволеная Карына Праташчык, якая зацяжарыла яшчэ ў калоніі, нарадзіла ў Германіі сына

23.06.2026 / 15:37

Nashaniva.com

Хлопчыка назвалі Арсеніем.

Былая палітзняволеная Карына Праташчык нарадзіла сына. Радаснай навіной падзяліўся праект Freedom Women.

Малы з’явіўся на свет 20 чэрвеня 2026 года ў нямецкім Дрэздэне. Яго назвалі Арсеніем. Вага немаўляці пры нараджэнні была 3370 грамаў, рост — 53 сантыметры.

Карына Праташчык пра сваю цяжарнасць даведалася толькі пасля выхаду на волю, а дакладней — пасля дэпартацыі з краіны. На той момант яна была ўжо на пятым месяцы цяжарнасці.

Супрацоўніцу «Пеленга» Карыну Праташчык арыштавалі ў 2024 годзе. У лютым 2025 года за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі» ёй прысудзілі 2 гады зняволення.

У снежні 2025 года сярод 123 палітвязняў яна была прымусова дэпартаваная з Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула