У Рэчыцы пройдуць вучэнні са стрэламі і выбухамі
24 чэрвеня ў Рэчыцы пройдуць планавыя тактыка-спецыяльныя вучэнні па ахове аб’ектаў, паведаміў Рэчыцкі райвыканкам.
Цэнтр Рэчыцы. Здымак ілюстрацыйны. Фота: belarus.by
Вучэнні будуць праводзіцца з 6:00 да 8:00 раніцы. У гэты час жыхары горада могуць чуць гукі стрэлаў і выбухаў, звязаныя з адпрацоўкай вучэбных задач.
У райвыканкаме заклікалі грамадзян захоўваць спакой і не хвалявацца. Ніякіх дадатковых дзеянняў ад насельніцтва не патрабуецца.
Мерапрыемства носіць планавы характар і праводзіцца ў межах падрыхтоўкі адпаведных службаў.
Чытайце таксама:
У прыгранічных Лельчыцах вучыліся разгортваць рухомыя пункты харчавання і рэчавага забеспячэння
Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей
Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў