БЕЛ Ł РУС

На чыгуначнай станцыі ў Мінскім раёне адбыўся выцек хімічнага рэчыва

23.06.2026 / 20:40

Nashaniva.com

Як паведамляе прэс-служба МНС, з бочак, якія знаходзіліся ў кантэйнеры на чыгуначнай платформе, адбывалася кропельнае выцяканне рэчыва талуілендыізацыянат.

Скрыншот з відэа

Чыгуначную платформу адчапілі ад саставу і накіравалі на перагон для далейшай разгрузкі бочак і высвятлення месца ўцечкі.

Пацярпелых няма, затрымак пасажырскіх і грузавых цягнікоў не зафіксавана.

На месцы здарэння працуюць падраздзяленні МНС, у тым ліку спецыялісты рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «Зубр».

На якой менавіта станцыі адбылося гэта здарэнне, не ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула