БЕЛ Ł РУС

Беларус загінуў на будоўлі ў Баку

23.06.2026 / 23:05

Nashaniva.com

Грамадзянін Беларусі загінуў падчас будаўнічых работ у Баку, яшчэ адзін беларус атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны, паведамляе БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: baku.ws

Як паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, няшчасны выпадак адбыўся каля 15‑й гадзіны 20 чэрвеня на будаўнічым аб’екце азербайджанскай кампаніі. Паводле папярэдняй інфармацыі, абодва работнікі ўпалі з вышыні. Адзін з іх загінуў на месцы, другі быў дастаўлены ў бальніцу.

У пасольства Беларусі ў Азербайджане звярнуліся сваякі і давераная асоба загінулага. Беларускія дыпламаты пракансультавалі іх адносна неабходных дзеянняў у такой сітуацыі, дапамаглі паскорыць афармленне патрэбных дакументаў, а таксама звярнуліся да кампетэнтных органаў Азербайджана з просьбай садзейнічаць у рэпатрыяцыі цела на радзіму.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула