БЕЛ Ł РУС

Маск перастаў быць трыльянерам

24.06.2026 / 08:47

Nashaniva.com

Ён ім стаў 12 чэрвеня.

Ілан Маск. Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Актывы амерыканскага бізнэсоўца апусціліся ніжэй за $1 трлн і на гэты момант складаюць $957 млрд, вынікае з даных індэкса мільярдэраў Bloomberg. У той жа час, паводле падлікаў Forbes, у Маска дагэтуль $1,1 трлн.

У пачатку асноўнай сесіі ў аўторак, 23 чэрвеня, акцыі SpaceX патаннелі на 3,9% — да $148,57, а капіталізацыя кампаніі знізілася да $1,99 трлн. Такім чынам, упершыню з моманту рэкорднага IPO капіталізацыя SpaceX апусцілася ніжэй за $2 трлн, і кампанія заняла сёмае месца ў рэйтынгу найбуйнейшых публічных кампаній свету. 

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі 12 дзён таму, 12 чэрвеня.

У чэрвені кампанія прыцягнула больш за $85 млрд у ходзе IPO. Пасля IPO капіталізацыя SpaceX перавысіла $2,9 трлн, што дазволіла ёй на некаторы час абагнаць Microsoft і Amazon і ўвайсці ў топ-4 самых дарагіх публічных кампаній свету. Потым капіталізацыя кампаніі ўпала прыкладна на $550 млрд ад максімуму тыдня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула