БЕЛ Ł РУС

Беларусбанк уводзіць камісію за прыём наяўных у расійскіх рублях

24.06.2026 / 09:18

Nashaniva.com

Памер камісіі складзе 5% ад сумы, прынятай наяўнымі грашовымі сродкамі ў расійскіх рублях для пералічэння на рахунак.

Фота: Lookby.Media

Ад сённяшняга дня Беларусбанк уводзіць плату за прыём наяўных у расійскіх рублях ва ўстановах банка для залічэння на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, паведамляе прэс-служба банка.

Новаўвядзенне закране cразліковыя банкаўскія рахункі, а таксама разліковыя банкаўскія рахункі, доступ да якіх забяспечваецца праз дэбетавую банкаўскую плацежную картку, фізічных асоб — нерэзідэнтаў у расійскіх рублях (у тым ліку адкрытыя ў іншых банках).

Памер камісіі складзе 5% ад сумы, прынятай наяўнымі грашовымі сродкамі ў расійскіх рублях для пералічэння на рахунак. Камісія спаганяецца ў беларускіх рублях па курсе, устаноўленым Нацбанкам на дзень здзяйснення аперацыі.

Спагнанне ўзнагароджання будзе ажыццяўляцца: па рахунках, адкрытых з 24 чэрвеня, — з даты адкрыцця рахунку; па раней адкрытых рахунках — з 1 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула