БЕЛ Ł РУС

Пройдзе конкурс, прысвечаны Максіму Багдановічу

24.06.2026 / 10:00

Nashaniva.com

Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9—11 класаў, каледжаў і тэхнікумаў, студэнты ВНУ.

Партрэт Максіма Багдановіча аўтарства Валянціна Волкава, 1927 год, Wikimedia Commons

У Беларусі праводзіцца конкурс навукова-даследчых работ «Светлы след будзе вечна жывы», прымеркаваны да 135‑годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, што будзе адзначацца ў снежні. Пра гэта БелТА паведамілі ў Цэнтры даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.

Работы прымаюцца да 18 кастрычніка. Сярод тэматыкі: новае прачытанне літаратурнай класікі ў творах Максіма Багдановіча, актуалізацыя яго творчасці ў моладзевай асяроддзі, напрамкі пошуку новых звестак пра Максіма Багдановіча, жаночыя вобразы ў творчасці аўтара, Максім Багдановіч і вобразы яго твораў у сучаснай беларускай культуры, штучны інтэлект як інструмент даследавання і папулярызацыі беларускай літаратуры, ідэальны літаратурны музей.

Навукова-даследчыя работы і заяўкі на конкурс абавязкова дасылаюцца як у папяровым, так і ў электронным выглядзе.

З падрабязнасцямі можна азнаёміцца на сайце Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула