БЕЛ Ł РУС

Школьнік з Беларусі стане ўдзельнікам міжнароднай экспедыцыі да Паўночнага полюса на атамным ледаколе

24.06.2026 / 11:56

Nashaniva.com

Гэта вучань гімназіі №1 Віцебска Ціхан Карняенка.

Школьнік з Беларусі стане ўдзельнікам міжнароднай экспедыцыі да Паўночнага полюса на атамным ледаколе, паведамілі БелТА ў прэс-службе краінавага офіса дзяржкарпарацыі «Расатам» у Беларусі.

У Маскве ў музеі «АТАМ» 23 чэрвеня адбылося падвядзенне вынікаў сёмага сезона міжнароднага навукова-асветніцкага праекта «Ледакол ведаў», арганізаванага пры падтрымцы «Расатама». Былі абвешчаны імёны пераможцаў, якія ўжо ў жніўні адправяцца ў экспедыцыю да Паўночнага полюса на атамным ледаколе «50 гадоў Перамогі». Сярод іх — беларускі школьнік, вучань гімназіі №1 Віцебска імя Жарэс Алфёрава Ціхан Карняенка.

«Ледакол ведаў — гэта навукова-асветніцкая платформа, якая дае шанец кожнаму ўдзельніку не толькі пабываць у Арктыцы, але і даведацца шмат новага пра атамную энергетыку, высокія тэхналогіі ў цэлым, пагутарыць са спецыялістамі «Расатама». Я спадзяюся, што атрымаю вялікі багаж ведаў і вопыту. Місія прадстаўляць Беларусь у маючай адбыцца экспедыцыі — вялікі гонар і адказнасць для мяне», — адзначыў ён.

У міжнародным траку конкурсу за магчымасць апынуцца ў унікальнай арктычнай экспедыцыі спаборнічалі каля 5 тыс. таленавітых школьнікаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў з Беларусі, Бангладэш, Балівіі, Бразіліі, Венгрыі, В’етнама, Арменіі, Егіпта, Індыі, Інданезіі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Манголіі, М’янмы, Намібіі, Руанды, Сербіі, Танзаніі, Турцыі, Узбекістана, ПАР.

Рэкордная колькасць заявак на ўдзел паступіла з Казахстана (945 удзельнікаў), Кыргызстана (827 удзельнікаў) і Беларусі (464 удзельнікі).

Міжнародны адбор стартаваў 5 мая і прайшоў у тры этапы.

Работы фіналістаў ацэньвала міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі атамнай галіны, навукі, адукацыі, арктычнай павесткі і навуковых камунікацый.

На борце атамнага ледакола запланавана насычаная навукова-асветніцкая праграма з удзелам расійскіх і замежных экспертаў атамнай галіны: лекцыі, майстар-класы, навуковыя эксперыменты і іншыя інтэрактыўныя мерапрыемствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула