БЕЛ Ł РУС

У Беларусі, Расіі і Казахстане восенню правядуць сумесныя вучэнні АДКБ

24.06.2026 / 15:38

Nashaniva.com

Мерапрыемствы запланаваныя на верасень — кастрычнік.

Супольныя вучэнні Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), падчас якіх асаблівую ўвагу нададуць прымяненню найноўшых відаў узбраенняў, пройдуць восенню на тэрыторыі Расіі, Беларусі і Казахстана. Пра гэта паведаміў прадстаўнік аб’яднанага штаба АДКБ Анатоль Якаўлеў на палях Санкт-Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форуму, пішуць «Ведомості».

Паводле яго слоў, мерапрыемствы запланаваныя на верасень — кастрычнік. Якаўлеў адзначыў, што асноўная ўвага падчас вучэнняў будзе нададзеная ўдасканаленню падрыхтоўкі і прымянення войскаў з улікам вопыту сучасных узброеных канфліктаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула