БЕЛ Ł РУС

Малады беларус у Падмаскоўі разбіў губу начальніку аддзела паліцыі

24.06.2026 / 16:07

Nashaniva.com

Кірыл Карлоўскі спачатку без дай прычыны ўдарыў незнаёмую жанчыну каля крамы, а пасля затрымання заляпіў і паліцэйскаму.

Кірыл Карлоўскі. Фота: tabor.ru

23‑гадовага беларуса Кірыла Карлоўскага не маглі супакоіць усім аддзяленнем паліцыі ў Падмаскоўі. 

Ураджэнец Кармы адвучыўся ў ПТВ у Слаўгарадзе. Яшчэ падлеткам адзначыўся разбітымі дзвярыма ў сельскім доме культуры. А пасля паехаў скараць Расію.

Праўда, праз драматычныя падзеі каля крамы «Магніт» у мікрараёне Белыя Стаўбы каля Дамадзедава (30 км ад Масквы) яго планы вымушана змяніліся.

Карлоўскі падышоў да незнаёмай жанчыны і ўдарыў кулаком у твар. У яе застаўся сіняк на воку.

На месца выклікалі двух аператыўнікаў, якія скруцілі беларуса і адвезлі ў пастарунак. Там ён працягваў крычаць, а потым ударыў начальніка аддзялення кулаком у твар і разбіў яму губу.

Урэшце Карлоўскі раскаяўся і цалкам прызнаў віну. За ўдар па жанчыне яму прызначылі 300 гадзін абавязковых прац, а за ўдар па паліцэйскім — паўтара года зняволення.

Такім і стаў канчатковы тэрмін — паўтара года калоніі-пасялення.

У прысудзе адзначаецца, што ў беларуса выявілі эмацыянальна нестабільны разлад асобы і сіндром залежнасці ад алкаголю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула