БЕЛ Ł РУС

У Оршы быў моцны пажар у праваслаўным храме

24.06.2026 / 20:00

Nashaniva.com

Увечары 24 чэрвеня ў МНС паступіла паведамленне пра пажар у храме, размешчаным на праездзе Аляксея Гараніна ў Оршы. Там размешчаны храм свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага Цудатворца.

Скрыншот з відэа

Па прыбыцці падраздзяленняў высветлілася, што дах будынка быў цалкам ахоплены агнём. Ратавальнікі аператыўна прыступілі да тушэння і ліквідавалі пажар.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Прычыны і абставіны ўзгарання цяпер высвятляюцца.

На месцы здарэння працавалі 13 адзінак тэхнікі МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула