«Спачатку пагрозу прыдумаў, потым сам яе перамог». Прапаганда абвяргае Зяленскага, сцвярджае, што рэтранслятараў не здымалі, бо іх не было
Пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра тое, што з 22 чэрвеня рэтранслятары на беларускай тэрыторыі, праз дзейнасць якіх ён рабіў ультыматум Лукашэнкі, адключаныя, лукашэнкаўскія прапагандысты сталі ў адзін голас пераконваць, што насамрэч ніякіх рэтранслятараў не было і ў прыродзе. Выглядае, што такая пазіцыя стане для прапаганды асноўнай для таго, каб захаваць твар.
Аляксей Дзермант і Рыгор Азаронак. Фота ілюстрацыйнае
Як сцвярджае Аляксей Дзермант, «мы наогул не бачылі ніякіх доказаў іх існавання». Зяленскі ж, маўляў, сам спалохаўся свайго ультыматума, бо яму «даходліва давялі, які будзе адказ ад Беларусі, у тым ліку па ім самім, яго сям’і і маёмасці».
«Усё як і прадказвалася — спачатку пагрозу прыдумаў, потым сам яе перамог. Няхай медальку сабе выпіша», — у тон яму заяўляе Рыгор Азаронак.
«Ну што, памятаеце мой пост пасля пагроз Зеленскага на адрас Мінска? Я тады напісаў, што праз час ён заявіць, што рэтранслятары прыбралі», — хваліцца тэлеграм-канал «Белорусский силовик».
Чытайце таксама:
Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?
Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?
«Цяпер у моманце падаецца жорсткім і празмерным». Шпакоўскі раіць Расіі ўжыць ядзерную зброю