Учора максімальная тэмпература склала +28,2°С
Столькі было ў Драгічыне. У Брэсце было 28,1°С.
У Мінску ў сераду было +22,3°С, а на самай поўначы Віцебскай вобласці наогул +20°С.
Сёння па Беларусі чакаецца да +30°С, у Мінску да плюс 25°С, а на пятніцу і суботу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: слупкі тэрмометраў дасягнуць +33°С.