Вызначылася першая пара, што згуляе паміж сабой у плэй-оф на мундыялі
1/16 фіналу чэмпіянату свету ў нядзелю адкрыецца матчам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Канады.
Фота: Jay Biggerstaff / Getty Images
Матч пачнецца а 22‑й гадзіне па беларускім часе ў нядзелю і пройдзе ў Інглвудзе пад Лос-Анджэлесам.
Згодна з турнірнай раскладкай, каманда, што заняла другое месца ў групе А, гуляе са зборнай, што фінішавала на другім месцы ў групе В. Гэта акурат зборныя ПАР і Канады.
У панядзелак, 29 чэрвеня, на мундыялі — тры матчы 1/16 фіналу.
А 20‑й па беларускім часе згуляюць Бразілія і зборная, што фінішуе на другім месцы ў групе F, дзе гуляюць каманды Нідэрландаў, Японіі, Швецыі і Туніса.
У 23:30 згуляюць Германія і нейкая з камандаў, што зойме трэцяе месца ў адной з груп.
У ноч на трэцюю аўторка Марока згуляе з пераможцам згаданай групы F, напэўна, гэта будуць Нідэрланды.
Упершыню плэй-оф чэмпіянату свету пачынацца з 1/16 фіналу. З 1986 года стартаваў з 1/8 фіналу, а перад гэтым былі два групавыя этапы.
Матчы 1/16 фіналу працягнуцца да 3 ліпеня, потым да 7 ліпеня — 1/8 фіналу. Фінал у нядзелю 19 ліпеня.
Сёння на мундыялі а 23‑й гульні Кюрасаа — Кот д'Івуар і Эквадор — Германія.
Заўтра ноччу: Японія — Швецыя, Туніс — Нідэрланды, а таксама Аўстралія — Парагвай, ЗША — Турцыя. ЗША выйшлі ў плэй-оф, Туніс і Турцыя страцілі ўсе шанцы.
Чытайце таксама:
Канада і Швейцарыя выйшлі ў плэй-оф мундыялю напрамую, Боснія і Герцагавіна захоўвае шанцы
Зборная Паўднёвай Афрыкі ўпершыню ў гісторыі выйшла ў плэй-оф чэмпіянатаў свету