БЕЛ Ł РУС

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі

25.06.2026 / 08:48

Nashaniva.com

Еўрапейскі амбудсмен Тэрэза Аньінью прыняла рашэнне распачаць расследаванне супраць кіраўніцы Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен з-за яе сакрэтнага чата з Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі, публікацыю Berliner Zeitung пераказвае «Медуза». 

Старшыня Еўрапейскай Рады Антоніу Кошта і кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен на саміце ў Бруселі, 18 сакавіка 2026 года. Фота: AP Photo / Omar Havana

Гаворка ідзе пра чат, сярод удзельнікаў якога былі канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні і прэм’ер Вялікабрытаніі Кір Стармер.

Расследаванне тычыцца не самога змесціва чата, а таго, ці не парушыла Еўракамісія правілы празрыстасці, адмовіўшы ў доступе да гэтай перапіскі.

Пра існаванне гэтага чата стала вядома ў студзені. Пасля гэтага нідэрландская расследвальніцкая арганізацыя Follow the Money запрасіла доступ да перапіскі, але Еўракамісія адхіліла запыт пад маркай таго, што публікацыя магла б «нанесці шкоду міжнародным адносінам ЕС з трэцімі краінамі».

Паводле даных СМІ, у чаце абмяркоўваліся ў тым ліку стратэгіі ўзаемадзеяння з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Чакаецца, што расследаванне працягнецца некалькі месяцаў, а да сярэдзіны ліпеня павінна адбыцца сустрэча прадстаўнікоў Еўракамісіі і амбудсмена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула