БЕЛ Ł РУС

У Мінсувязі распавялі, ці вернецца безлімітны інтэрнэт

25.06.2026 / 10:33

Nashaniva.com

Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач пракаментаваў сітуацыю наконт безлімітнага інтэрнэту ў мабільных аператараў, піша Белта.

«Яны [мабільныя тарыфы з безлімітным інтэрнэтам] і цяпер не адменены. У адпаведнасці з пастановай Мінсувязі №38 ад 22 снежня 2025 года на безлімітных тарыфных планах ёсць 30 ГБ на неабмежаванай хуткасці. Далей абмяжоўваецца толькі хуткасць, але не аб’ём трафіку», — адзначыў Павел Ткач.

Паводле яго слоў, асноўнай прычынай абмежаванняў выступае дысбаланс нагрузкі на сетку.

«Асабліва ў вячэрні час, калі людзі актыўна пачынаюць глядзець сацыяльныя сеткі. У гэты час часта адбывалася не зусім мэтавае выкарыстанне сотавай сувязі. Таму што былі такія выпадкі ў практыцы, калі чалавек купляе адну SIM-карту і пачынае раздаваць інтэрнэт для ўсіх пяці членаў сям’і і на тры вялікія тэлевізары. Відавочна, што пры гэтым пакутуюць іншыя карыстальнікі інтэрнэту. Мы першапачаткова не праектавалі сеткі сотавай сувязі для прагляду 4K-кантэнту адразу на трох прыладах. Таму такія абмежаванні — гэта элемент нейкага стрымлівання», — заявіў намеснік міністра.

Таксама ён дадаў, што ў далейшым пры павелічэнні ёмістасці сеткі гэтую пастанову плануецца мяняць, «ліміт спажывання будзе павялічаны».

З лютага ў Беларусі з’явіліася абмежаванне хуткасці інтэрнэту на тарыфных планах з безлімітным трафікам. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула