БЕЛ Ł РУС

У Мінску тэлефонны махляр здаў у міліцыю свайго кур'ера

25.06.2026 / 11:19

Nashaniva.com

У сталічную міліцыю звярнуўся мужчына і паведаміў, што работнік скраў у яго буйную суму грошай. Але аказалася, што заяўнік быў куратарам махляроў, а наняты ім выканаўца прысвоіў грошы абманутай мінчанкі.

Фота: Lookby.Media

Каля тыдня таму 20‑гадовы замежнік знайшоў у інтэрнэце падпрацоўку і прыехаў у Беларусь.

У Мінску ён забраў з абумоўленага месца пакет і планаваў вывезці яго за мяжу. Малады чалавек ведаў, што ўнутры знаходзіліся грошы, скрадзеныя зламыснікамі, але ўсё роўна выконваў заданне.

Раптоўна ў кур’ера разрадзіўся тэлефон, і ён страціў сувязь з наймальнікам. Той вырашыў, што яго кінулі, і вырашыў пакараць крыўдзіцеля», звярнуўшыся ў міліцыю.

Пасыльнага затрымалі. Пры ім знайшлі 12 тысяч даляраў, якія будуць вернуты ўладальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула