БЕЛ Ł РУС

Узброеныя сілы Украіны паднялі сцяг на Кінбурнскай касе

25.06.2026 / 13:53

Nashaniva.com

Украінскія падраздзяленні паведамляюць пра адступленне расіян са стратэгічна важнай Кінбурнскай касы. Генштаба УСУ афіцыйна пакуль нічога не абвяшчаў

Украінскі сцяг узняты каля вёскі Пакроўскае. Паводле інфармацыі аператыўна-тактычнай групоўкі «Адэса», гэта стала магчымым дзякуючы агнявому ўдару па пазіцыях праціўніка.

«Акупанты пакідаюць свае абарончыя лініі», — гаворыцца ў паведамленні.

Кінбурнская каса адміністрацыйна належыць да Мікалаеўскай вобласці, але прылягае да Херсонскай. З яе вызваленнем бяспечнейшым зрабіўся б порт Мікалаева.

З вызваленнем касы пагроза навісае над тылам расійскай групоўкі на левабярэжжы Дняпра ў Херсонскай вобласці. Аднак прасоўванне ўкраінцаў можа быць толькі павольным з-за кантролю расіян над паветранай прасторай на сваёй тэрыторыі. Захад не паставіў Украіне дастаткова комплексаў СПА, якія маглі б трымаць расійскую авіяцыю на адлегласці ад лініі фронту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула