Чалавек-павук (Том Холанд) прайграў у конкурсе двайнікоў Чалавека-павука
У рамках проматура фільма «Чалавек-павук: Новы дзень» выканаўца галоўнай ролі Том Холанд прыняў удзел у конкурсе двайнікоў Чалавека-павука (усе ўдзельнікі былі ў касцюмах супергероя).
У склад журы, акрамя іспанскага стрымера Ібая Льянаса і блогера Luzu, уваходзіла і жонка Тома Холанда — Зендая. Але нават з такой падтрымкай ён прайграў.
Пераможцам конкурсу стаў іспанскі стрымер Pereira 7.