Матацыкліст трапіў у бальніцу пасля сутыкнення з сабакам
Інцыдэнт здарыўся ўчора пад Мінскам у вёсцы Новае Поле.
36‑гадовы мясцовы жыхар, кіруючы матацыклам Bajaj Boxer ехаў па дарозе. Раптоўна на дарогу перад ім выбег сабака, паведамляе ДАІ.
Кіроўца не паспеў зрэагаваць і наехаў на жывёлу, пасля чаго матацыкл перакуліўся.
Мужчына атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.