БЕЛ Ł РУС

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба

25.06.2026 / 20:34

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні палкоўніка Максіма Гакоціна намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі — начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення.

Мінабароны Беларусі. Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Планета Беларусь»

Гакоцін змяніў на гэтай пасадзе генерал-маёра Сяргея Лагадзюка, які быў вызвалены ад пасады ў пачатку чэрвеня.

Лагадзюк быў звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула