БЕЛ Ł РУС

«Белавія» паведаміла пра аднаўленне рэйсаў на Фукуок

25.06.2026 / 23:31

Nashaniva.com

Авіякампанія «Белавія» паведаміла пра аднаўленне сезоннай чартарнай праграмы на в'етнамскі востраў Фукуок. Першыя рэйсы запланаваныя на 13 і 23 кастрычніка.

Фота ілюстрацыйнае

Палёты будуць выконвацца двойчы на тыдзень — па аўторках і суботах. Турысцкую праграму будзе арганізоўваць кампанія «АэраБелСэрвіс».

Чартарныя рэйсы на Фукуок ужо выконваліся летась. Першы самалёт па гэтым маршруце адправіўся 12 кастрычніка.

З 20 сакавіка «Белавія» таксама ажыццяўляе палёты з Мінска ў в'етнамскі курортны горад Нячанг. Раней авіякампанія планавала адкрыць чартарныя рэйсы ў Дананг, аднак ад гэтай ідэі адмовіліся праз рост цэнаў на авіяцыйнае паліва, выкліканы канфліктам на Блізкім Усходзе.

Цяпер, калі кошт паліва паступова зніжаецца, перавозчык вяртае частку часова спыненых маршрутаў. У зімовым раскладзе зноў з'явяцца рэйсы ў Тайланд, у тым ліку рэгулярныя палёты ў Бангкок, якія стартуюць 25 кастрычніка.

Акрамя таго, з 10 жніўня Belavia плануе аднавіць чартарныя рэйсы ў Доху. Таксама кампанія разглядае магчымасць адкрыцця палётаў на Мальдывы.

Чытайце таксама:

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

«Белавія» будзе часцей лятаць у Ізраіль

«Белавія» ўвяла ў эксплуатацыю апошні набыты Airbus A 330‑200

«Белавія» адновіць рэйсы на Шры-Ланку

«Белавія» павышае тарыфы на правоз багажу

Каментары да артыкула