БЕЛ Ł РУС

У Нідэрландах з-за спёкі адмянілі адзін з найбуйнейшых фестываляў электроннай музыкі

26.06.2026 / 15:35

Nashaniva.com

Паводле сведчанняў відавочцаў, музыка проста абарвалася, а пра поўную адмену многія даведаліся з сацыяльных сетак.

EDM Lab

У гарадку Бідынгхёйзен адмянілі Defqon.1 — адзін з найбуйнейшых фестываляў электроннай музыкі. Прычынай стала экстрэмальная спёка: метэаслужбы абвясцілі чырвоны ўзровень пагоднай небяспекі, а тэмпература ў асобных раёнах краіны можа падняцца амаль да 40 градусаў. Рашэнне аб адмене было прынята сумесна з уладамі, піша Bild.

Спачатку арганізатары спрабавалі проста скараціць колькасць гасцей і не пускаць на пляцоўку наведвальнікаў з дзённымі білетамі на сёння і заўтра. Але ў выніку фестываль давялося адмяніць цалкам.

Для тых, хто ўжо прыехаў, гэта стала непрыемным сюрпрызам: паводле сведчанняў відавочцаў, музыка проста абарвалася, а пра поўную адмену многія даведаліся з сацыяльных сетак.

Паводле звестак выдання NL Times, сёлета ў кемпінгу фестывалю чакалі 58 тысяч чалавек, а яшчэ па 15 тысяч павінны былі прыязджаць штодня па дзённых білетах.

Цяпер наведвальнікам трэба пакінуць пляцоўку, а тым, хто яшчэ не прыехаў, арганізатары раяць не ехаць, бо іх усё роўна не пусцяць. Кошт білетаў абяцаюць кампенсаваць, але дэталі пакуль удакладняюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула