У Рэчыцкім раёне аўтамабіль збіў двух раварыстаў
Аварыя адбылася 26 чэрвеня каля 6:55 на 142‑м кіламетры аўтадарогі М-10 «Мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын».
Паводле папярэдняй інфармацыі, 39‑гадовы кіроўца аўтамабіля Renault здзейсніў наезд на 65‑гадовую жанчыну і 46‑гадовага мужчыну, якія перасякалі праезную частку справа налева адносна руху аўтамабіля.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння абодва раварысты атрымалі цяжкія траўмы. Іх шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.