БЕЛ Ł РУС

У Германіі з-за спёкі пачалі астуджаць дарогі вадой

27.06.2026 / 13:21

Nashaniva.com

У Германіі з-за экстрэмальнай спякоты работнікам дарожных службаў давялося выкарыстоўваць тэхніку зімовай службы не па сезоне.

Фота: Bild

Так, у Цюрынгіі машыны, якія звычайна працуюць зімой, цяпер распыляюць ваду на перагрэтае асфальтавае пакрыццё. Так улады спрабуюць астудзіць дарожнае пакрыццё і не дапусціць закрыцця дарог, як гэта ўжо здаралася падчас папярэдніх хваляў спякоты, піша Bild.

Праблема ў тым, што пры высокай тэмпературы бітум у асфальце размякчаецца і можа выходзіць на паверхню. Дарога становіцца ліпкай, на ёй з’яўляюцца дэфармацыі, а цяжкія машыны хутка разбураюць пакрыццё. Падобныя меры тэстуюцца і ў іншых рэгіёнах, у тым ліку ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі і ў Гесэне.

Спёка ўжо прывяла да рэальных перакрыццяў. Так, у Гамбургу з-за пашкоджання асфальту закрылі паласу руху прыкладна больш чым на два кіламетры, папярэдне да панядзелка. На старых бетонных участках небяспека іншая — пліты пашыраюцца, успушваюцца і трэскаюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула