БЕЛ Ł РУС

У Польшчы затрымалі ўкраінца, які пагражаў Наўроцкаму ў інтэрнэце

27.06.2026 / 17:01

Nashaniva.com

Інцыдэнт здарыўся на фоне абвастрэння адносін Польшчы і Украіны.

Караль Наўроцкі. Фота: Mateusz Slodkowski / Getty Images

У Польшчы затрымалі 36‑гадовага грамадзяніна Украіны, які, як сцвярджаецца, пагражаў у сацсетках прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму, паведамляе polsatnews.pl.

Паліцыя атрымала матэрыял з апублікаванай у інтэрнэце размовай, падчас якой нібыта і прагучалі пагрозы смерцю, і знайшла таго чалавека.

Верагодна, 36‑гадоваму ўкраінцу выставяць абвінавачанне ў знявазе канстытуцыйнага органа Польшчы ў сувязі з выказваннем пагроз у адрас прэзідэнта (арт. 226 Крымінальнага кодэкса Польшчы), патлумачылі ў паліцыі.

За гэта можа гразіць штраф або пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

Інцыдэнт здарыўся на фоне абвастрэння адносін Польшчы і Украіны. Пасля таго як Уладзімір Зяленскі назваў элітнае падраздзяленне сіл спецаперацый у гонар герояў УПА, Наўроцкі пазбавіў яго ордэна Белага Арла — найвышэйшай узнагароды краіны. У адказ на гэта шэраг украінскіх палітыкаў адмовіліся ад узнагарод, якія ім выдала Польшча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула