БЕЛ Ł РУС

Новае курортнае месца пад Мінскам ФОТЫ

27.06.2026 / 17:46

Nashaniva.com

На Мінскім моры гэтым летам з’явілася новае месца для адпачынку — арт-парк «Порт». Ён адкрыўся на тэрыторыі санаторыя «Прыморскі» і ўжо паспеў стаць адной з самых абмеркаваных лакацый сезона.

Фота тут і далей: «Анлайнер»

Як цяпер выглядае арт-парк «Порт», паказвае «Анлайнер».

Тут абсталявалі пясчаны пляж з шэзлонгамі і кабінамі, усталявалі арт-аб’екты і фотазоны, разгарнулі фудкорт і кінатэатр пад адкрытым небам.

Аматары актыўнага адпачынку могуць узяць напракат сапборд, катамаран ці лодку, а для сем’яў з дзецьмі працуюць гульнявыя пляцоўкі. Па выхадных гасцей чакаюць вечарыны, фестывалі, спартыўныя мерапрыемствы і канцэрты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула