БЕЛ Ł РУС

Аргенціна збіраецца выдаваць «залатыя пашпарты»

27.06.2026 / 20:25

Nashaniva.com

Цана пытання — 500 тысяч даляраў.

Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей. Фота: AP Photo/Rodrigo Abd

Аргенціна рыхтуецца запусціць праграму грамадзянства за інвестыцыі.

Як паведамляе Financial Times са спасылкай на крыніцы, «залатыя пашпарты» могуць увесці ўжо сёлета. Выдаваць іх будуць у абмен на ахвяраванне ў 500 000 даляраў або куплю бескупонных суверэнных аблігацый прыкладна на мільён даляраў.

Аргенціна спадзяецца, што гэта праграма дапаможа выплаціць дзясяткі мільярдаў даляраў доўгу, з якімі краіна сутыкнецца ў бліжэйшыя гады. Краіна пакуль не вярнулася на сусветныя рынкі капіталу пасля рэструктурызацыі 2020 года і шукае розныя альтэрнатывы для прыцягнення даляраў.

Запуск праграмы адбываецца ў той час, калі рынкавы ўрад Мілея спрабуе змяніць імідж краіны, дзе падаткі на багацце і эканамічная нестабільнасць часта вымушалі яе ўласную эліту пераязджаць за мяжу. Адзін з найбагацейшых людзей краіны, мільярдэр у сферы электроннай камерцыі Маркас Гальперын, пераехаў у Уругвай у 2020 годзе.

У Аргенціне жыве 46 мільёнаў чалавек. Аргенцінскі пашпарт дае бязвізавы ўезд прыкладна ў 170 краін (з беларускім бязвізавы ўезд ці па спрошчанай сістэме — у каля 70 краін).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула