Хэдлайнера рэспубліканскага выпускнога да апошняга не раскрывалі. Ім стала маладая расійская поп-спявачка
У 2024 годзе Мія Бойка выступіла на мітынг-канцэрце, прысвечаным дзесяцігоддзю анэксіі Крыма і перамозе Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах.
Мія Бойка на рэспубліканскім выпускным у Мінску. Фота: grodnoplustv.by
Хэдлайнерам рэспубліканскага выпускнога стала расійская спявачка Мія Бойка. Арганізатары да апошняга трымалі яе імя ў сакрэце — моладзь не ведала, хто будзе выступаць.
Міністр культуры Марат Маркаў і віцэ-прэм'ер Наталля Пяткевіч на выпускным. Фота: БелТА
Выпускны праходзіў у Мінскім футбольным манежы, на ім сабралася 3000 найлепшых выпускнікоў універсітэтаў з усёй краіны.
29‑гадовая Мія Бойка спявае папсу. Нядаўна завірусілася яе песня «Экспанат».
Спявачка падтрымлівае Пуціна. У 2024 годзе яна выступіла на мітынг-канцэрце, прысвечаным дзесяцігоддзю анэксіі Крыма і перамозе Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах.
Яна таксама запомнілася скандалам, калі са сцэны падчас канцэрту асудзіла маленькую дзяўчынку-квадробера.
Міністр адукацыі Андрэй Іванец у майцы з аўтографам Лукашэнкі. Фота: БелТА
Фота: БелТА
Фота: БелТА
Фота: sb.by
Фота: sb.by