БЕЛ Ł РУС

У Брэсце знайшлі памерлым сына расійскай праваабаронцы

27.06.2026 / 23:26

Nashaniva.com

Яўген Васільеў нібыта на ноч у адзіночку выпіў 2 бутэлькі віскі, пасля чаго ў яго нумар пранік нейкі мужчына — а раніцай яго знайшлі мёртвым.

Яўген Васільеў. Фота прадастаўлена яго маці

У Брэсце знайшлі памерлым сына расійскай праваабаронцы Алены Васільевай.

25 чэрвеня Яўген Васільеў выехаў з Масквы ў Брэст, каб адзняць там конкурс манікюру Star Time: Васільеў працаваў выканаўчым дырэктарам у адной з маскоўскіх фотастудый, расказала яго маці каналу «Сота».

Пра смерць сына Васільева даведалася ад яго сябра ў Маскве, з якім звязалася кіраўніца групы арганізатараў конкурсу. Паводле яе слоў,

мужчына нібыта на ноч у адзіночку «пры натоўпе ў 15 чалавек» выпіў 2 бутэлькі віскі, пасля чаго ў яго нумар пранік нейкі мужчына — а раніцай Васільева знайшлі мёртвым.

Яго маці адзначае, што алкаголь у вялікіх дозах той ніколі не ўжываў.

Паводле слоў Васільевай, якая ў 2017 годзе атрымала прытулак у Фінляндыі і атрымлівала ў апошні час шмат ананімных пагроз забойствам, сын, які заставаўся ў Расіі, дапамагаў ёй у многіх антываенных праектах, пачынаючы з 2014 года: трымаў сувязь з Барысам Нямцовым, збіраў статыстыку пра загінулых на вайне расіян, ствараў антываенныя плакаты.

Алена Васільева — расійская праваабаронца, з 2014 года складала спіс «Груз 200» з расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі, ваюючы ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула