Памёр паэт Аляксандр Казека
Былы вайсковец, ён пісаў на беларускай і рускай мовах, уваходзіў у магілёўскі гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб і рускае культурна-асветніцкае таварыства.
Памёр паэт Аляксандр Казека. Яму было 67 гадоў.
Літаратар нарадзіўся 4 жніўня 1958 года ў вёсцы Новы Юзін Кіраўскага раёна ў сям’і лесніка. Вучыўся ў Чачэвіцкай сельскай школы, пасля паступіў у Арлоўскае вышэйшае ваеннае вучылішча сувязі. Служыў у Арле, Уладзівастоку, Бранску, Магілёве.
Пасля выхаду ў запас працаваў настаўнікам у вёсцы Чачэвічы, потым — у Магілёўскай абласной філармоніі. Пасля закрыцця філармоніі працаваў намеснікам кіраўніка Магілёўскага абласнога Цэнтра культуры і мастацтва.
Казека быў у праўладным Саюзе пісьменнікаў Беларусі, узначальваў яго Магілёўскае абласное аддзяленне. Быў у грамадскім аб’яднанні «Рускае культурна-асветніцкае таварыства», Магілёўскім абласным гісторыка-патрыятычным пошукавым клубе «Віккру».
Пісаў на беларускай і рускай мовах. У яго выйшлі кнігі паэзіі «Души моей родник» (2005 г.), «Мелодия надежды» (2008 г.), «Час сяўбы» (2009 г.) і іншае.
Казека меў некалькі дзяржаўных узнагарод — медалі «За бездакорную службу» ІІІ і ІІ ступеняў, медаль Францыска Скарыны.