БЕЛ Ł РУС

Чарговая сенсацыя чэмпіянату свету: зборная ДР Конга выйшла ў плэй-оф

28.06.2026 / 06:19

Міраслаў Яноўскі

І ў 1/16 фіналу сустрэнецца з Англіяй.

Фота: Jacob Kupferman / AP

Афрыканская зборная перамагла ў апошнім туры Узбекістан з лікам 3:1. Зборная ДР Конга набрала чатыры балы, і гэтага было дастаткова, каб трапіць у 1/16 фіналу.

Таксама ў гэтай групе сёння Калумбія і Партугалія згулялі ўнічыю — 0:0.

Калумбія — 7, Партугалія — 5, ДР Конга — 4, Узбекістан — 0.

Калумбія выходзіць з першага месца, Партугалія з другога.

Таксама ноччу скончыліся матчы ў групе L. 

Англія перамагла Панаму з лікам 2:0, а Харватыя — Гану — 2:1

Англія — 7, Харватыя — 6, Гана — 4, Панама — 0.

Вызначыліся 14 з 16 параў плэй-оф, які стартуе ўжо сёння.

Паўднёвая Афрыка — Канада (нядзеля, 22:00)

Бразілія — Японія (панядзелак, 20:00)

Германія — Парагвай (панядзелак, 23:30);

Нідэрланды — Марока (аўторак, 04:00)

Кот д'Івуар — Нарвегія (аўторак, 20:00) 

Францыя — Швецыя (серада, 00:00)

Мексіка — Эквадор (серада, 04:00)

Англія — ДР Конга (серада, 20:00)

Бельгія — Сенегал (серада, 23:00)

ЗША — Боснія-Герцагавіна (чацвер, 03:00)

Партугалія — Харватыя (пятніца; 02:00)

Аўстралія — Егіпет (пятніца, 21:00)

Аргенціна — Каба-Вердэ (субота, 01:00)

Калумбія — (Гана, субота, 04:30)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула