БЕЛ Ł РУС

Тэмпературны кантраст у Беларусі: ранкам на захадзе краіны вышэй за 31 градус, на ўсходзе +18

28.06.2026 / 10:55

Nashaniva.com

Паводле звестак Белгідрамета на 10:40, у Беларусі назіраецца рэзкі тэмпературны падзел. У той час як заходнія і паўднёва-заходнія раёны ахапіла жудасная спякота, усходняя частка краіны застаецца ў зоне прахалоды.

Самымі гарачымі пунктамі краіны на гэты час сталі Брэст і Высокае, дзе паветра прагрэлася да +31.8°C, у Кобрыне +31.7°C, у Маларыце +31.2°C.

Пры гэтым жыхары ўсходніх рэгіёнаў адпачываюць ад гарачыні. Самымі прахалоднымі месцамі сталі Мсціслаў, дзе ўсяго +18.1°C, і Віцебск з +18.4°C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула