БЕЛ Ł РУС

УСУ спалілі нафтаперапрацоўчы завод у Краснадарскім краі 

28.06.2026 / 11:08

Сяргей Гезгала

Выпадзенне магутнасцей НПЗ у Славянску-на-Кубані ўскладніць і без таго цяжкую сітуацыю з палівам на поўдні Расіі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў нанясенне ўдараў па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, размешчаных у глыбокім тыле РФ.

Паводле яго слоў, пад атаку трапіў завод «Славянскі» ў Краснадарскім краі (прыкладна за 300 кіламетраў ад лініі фронту), а таксама прадпрыемства ў Яраслаўскай вобласці, да якога ад украінскай мяжы каля 700 кіламетраў.

Раней мясцовыя ўлады Расіі ўскосна пацвердзілі інцыдэнты: аператыўны штаб Краснадарскага краю паведамляў пра атаку на НПЗ у Славянску-на-Кубані, а губернатар Яраслаўскай вобласці заявіў пра перакрыццё дарог каля мясцовага НПЗ, аднак саму атаку ў сваёй заяве згадваць не стаў.

Відэа і спадарожнікавыя здымкі фіксуюць шматлікія ачагі ўзгарання ў Славянску-на-Кубані.

Гэта не самы вялікі НПЗ — аб’ёмы перапрацоўкі там складаюць 3 млн тон за год. Аднак выпадзенне часткі яго магутнасцей ускладніць і без таго цяжкую сітуацыю з палівам на поўдні Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула