БЕЛ Ł РУС

Мінчанка Ірына ўрачыста атрымала грамадзянства Перу ФОТАФАКТ

28.06.2026 / 16:00

Nashaniva.com

Цырымонія адбылася ў Куска, гістарычнай сталіцы імперыі інкаў.

Ірына Усціновіч Фернандэз. Фота: gob.pe

27 чэрвеня 2026 года Нацыянальная служба міграцыі Перу уручыла Тытул перуанскага грамадзянства пяці асобам, якія нарадзіліся за мяжой і пастаянна жывуць у рэгіёне Куска. Сярод іх — грамадзянка Беларусі.

Новыя перуанцы прыехалі з Балівіі, Беларусі, Кубы, Турцыі і Венесуэлы. Усе яны атрымалі грамадзянства па падставе шлюбу — гэты механізм разлічаны на замежнікаў, якія больш за два гады знаходзяцца ў шлюбе з грамадзянінам Перу і вырашылі пасяліцца ў краіне. Падчас цырымоніі яны прынеслі прысягу на вернасць краіне, павагу да Канстытуцыі Перу і нацыянальных сімвалаў.

Беларуска ў гэтым пераліку — Ірына Усціновіч Фернандэз. Мяркуючы па сацсетках, яна мінчанка, у пачатку 2010‑х скончыла БДЭУ. Пачынаючы з сярэдзіны 2010‑х у фэйсбуку Ірыны ўсё часцей з’яўляюцца краявіды Перу.

Ірына Усціновіч Фернандэз. Фота: яе фэйсбук

«Ты ўжо стала падобная да перуанкі!» — жартуе сяброўка Ірыны ў каментарах. «І чаму мне не вераць, што я з Беларусі», — смяецца тая ў адказ.

Па правілах Перу адмаўляцца ад другога грамадзянства не трэба, можна пакінуць сабе і беларускае. З пашпартам Перу адкрытая шэнгенская зона, а вось пры паездцы ў ЗША трэба мець візу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула