Лукашэнка паляцеў у Азію дзеля праектаў на дзясяткі мільёнаў даляраў
Кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Круты заявіў, што працяглая паездка палітыка ў краіны Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі звязана з падрыхтоўкай маштабных эканамічных праектаў.
Аляксандр Лукашэнка. Фота: Sergey Bulkin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Паводле слоў Крутога, гэтыя візіты рыхтаваліся некалькі месяцаў, а некаторыя — яшчэ з канца мінулага года.
Ён адзначыў, што Беларусь мае шэраг перспектыўных праектаў з краінамі рэгіёна на дзясяткі мільёнаў даляраў, і таму іх абмеркаванне адбываецца на прэзідэнцкім узроўні.
Круты таксама заклікаў не шукаць сенсацый у працяглай замежнай паездцы, падкрэсліўшы, што гэта планамерная праца. Ён паведаміў, што апошнія дні Лукашэнка вывучаў матэрыялы, уносіў карэктывы і рыхтаваўся да перамоў.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, падчас паездкі Аляксандр Лукашэнка наведае пакуль не названыя тры краіны Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам дзяржаў і абмеркаванне буйных праектаў у розных сферах супрацоўніцтва.
Чытайце таксама:
Лукашэнка паляцеў з Расіі ў азіяцкае турнэ
Шульман пра Лукашэнку на Валдаі: Нешта там адбываецца, чаго не было раней
Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна
Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць