БЕЛ Ł РУС

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

30.06.2026 / 08:00

Nashaniva.com

У сталічнай Серабранцы людзі кожны чацвер з 17‑й да 19‑й збіраюцца ля кінатэатра «Салют», каб разам з суседзямі патанчыць пад хіты розных эпох. Пачыналася ўсё сціпла, але штотыдзень колькасць наведнікаў на пляцоўцы расце. А заўсёднікі танцавальных вечароў паспелі ператварыцца ў лакальных зорак.

Так, ля «Салюту» ў любое надвор’е можна сустрэць пенсіянерку Інэсу, якая выбірае вобраз для танцаў больш адказна, чым на спатканні.

Інэса вядзе свой тыкток, і многія ведаюць яе не толькі па танцах у Серабранцы, але і ў парку Паўлава.

Інэса ў адзін з танцавальных вечароў у рэтра-вобразе. Скрыншот: @inessa_belarusochka

Яшчэ адзін блогер адзначае, што на гэтым тыдні людзей ля кінатэатра было ўжо ў тры разы больш, чым зусім нядаўна.

Праўда, далёка не ўсе задаволеныя музычным рэпертуарам пляцоўкі.

«Палову ва ўтыль», — каментуе Магдалена, якая не разумее, чаму на пляцоўцы так часта гучаць старыя рускамоўныя песні.

Падобны від аб’яднання гараджан цяпер назіраецца не толькі ў Мінску. У дадатак да звыклых гурткоў па інтарэсах і даўно арганізаваных танцпляцовак паўстаюць новыя імправізаваныя месцы для супольных танцаў.

Так, у Горках кожную суботу збіраюцца патанчыць з 20‑й да 22‑й ля кінатэатра «Крыніца».

Такія ж танцавальныя варушнякі адбываюцца і ў шматлікіх іншых гарадах, як абласных, так і раённых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула