БЕЛ Ł РУС

У Магілёве падлетак ледзь не перадаў махлярам сямейны сейф. Грошы ўратаваў таксіст

28.06.2026 / 22:00

Nashaniva.com

У Магілёве 17‑гадовы юнак ледзь не стаў ахвярай тэлефонных ашуканцаў. Пра знікненне сына і сямейных ашчаджэнняў у міліцыю паведаміла яго маці, паведаміла прэс-служба МУС.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле інфармацыі сілавікоў, у месенджары падлетку напісала невядомая, якая прадставілася супрацоўніцай паліклінікі. Яна распытала пра стан здароўя, рост і вагу хлопца, пасля чаго папрасіла назваць нумар тэлефона для «прывязкі да электроннай медыцынскай карты» і атрымала код з SMS.

Неўзабаве юнаку патэлефанавалі нібыта супрацоўнікі адзінага партала электронных паслуг. Яму паведамілі, што асабістыя даныя яго і бацькоў нібыта трапілі да злачынцаў і выкарыстоўваюцца ў незаконнай дзейнасці. Каб «задэклараваць» наяўныя грошы, падлетка пераканалі забраць усе ашчаджэнні з дому і даставіць іх у Мінск.

Юнак узяў сямейны сейф, у якім знаходзілася 16 тысяч рублёў, і адправіўся ў сталіцу на таксі. Па дарозе кіроўца западозрыў падман і звярнуўся ў міліцыю, што дазволіла прадухіліць перадачу грошай ашуканцам.

Па факце здарэння распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

У Мінску тэлефонны махляр здаў у міліцыю свайго кур'ера

Мінчанка збірала ўнуку на вяселле, а аддала махлярам

Махляры ўключылі ў свае схемы нават Наталлю Качанаву

Каментары да артыкула