БЕЛ Ł РУС

Пад Гроднам 84‑гадовы мужчына пайшоў у лес, і ўжо тыдзень яго не могуць знайсці

29.06.2026 / 00:03

Nashaniva.com

84‑гадовы Анатоль Волкаў 22 чэрвеня пайшоў у лес па грыбы каля аграгарадка Парэчча ў Гродзенскім раёне, і пасля таго не вярнуўся. Але яшчэ тры дні таму з ім была сувязь.

Дачка Анатоля Волкава Вікторыя Фабішэўская, якая цяпер жыве ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы, напісала ў фэйбуку адчайны пост: 

«Гродна, калі ласка, дапамажыце! Мой тата заблукаў у лесе. Патрэбныя валанцёры, гатовыя далучыцца да пошуку.

Бацька ў лесе ўжо 7 дзён. Апошні раз ён выходзіў на сувязь ноччу на пятніцу. Трымаўся добра. Сказаў, што робіць зарадку.

Сёння вечарам пошук спынены. І ёсць верагоднасць, што працягнуты не будзе. Не хапае людзей.

Я веру, што тата жывы. Ён моцны і трывалы, нягледзячы на ўзрост. Каб не гарачыня, я б увогуле не сумнявалася, што ўсё будзе добра.

Калі вы хочаце дапамагчы, напішыце мне, калі ласка. Пакуль няма ніякіх падрабязнасцяў, што і калі. Спачатку трэба, каб знайшліся людзі.

Таксама буду вельмі ўдзячна за любую актыўнасць пад гэтым пастом і рэпосты».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула