БЕЛ Ł РУС

У Венесуэле выратавалі 60‑гадовую жанчыну пасля 86 гадзін пад заваламі

29.06.2026 / 07:12

Nashaniva.com

Аперацыя па выратаванні доўжылася 11 гадзін.

Ілюстрацыйнае фота: Ariana Cubillos / AP

Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў у Венесуэле 60‑гадовую Белкіс Хасефіну Барэта Гарсію, якая пасля землятрусу правяла пад абломкамі будынка ў Карабальедзе 86 гадзін. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Сальвадора Наіб Букеле ў сацыяльнай сетцы X.

Аперацыя па выратаванні доўжылася 11 гадзін. У ёй удзельнічалі ратавальнікі з Сальвадора і Перу.

Пасля вызвалення дактары стабілізавалі стан жанчыны ў палявым лагеры, аднак ён застаецца цяжкім. Для далейшага лячэння яе даставілі прыватным верталётам у клініку ў Каракасе.

Чытайце таксама:

У Венесуэле 11‑гадовага хлопчыка жывога дасталі з-пад завалаў праз 70 гадзін пасля землятрусу

Колькасць ахвяр землятрусу ў Венесуэле перавысіла 1400 чалавек

Каментары да артыкула