БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, куды пяройдзе Роберт Левандоўскі

29.06.2026 / 08:12

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі вядомага футбольнага інсайдара Фабрыцыа Рамана, 37‑гадовы польскі форвард працягне кар'еру ў MLS — Амерыканскай вышэйшай лізе.

Фота: Alberto Saiz / AP

Новай камандай Левандоўскага стане «Чыкага Файр», куды форвард пяройдзе на правах свабоднага агента.

У мінулым сезоне паляк выступаў за «Барселону», правёў 46 матчаў, забіў 19 галоў і аддаў чатыры галявыя перадачы, заваяваў тры тытулы чэмпіёна Іспаніі.

За «Барселону» Левандоўскі гуляў з лета 2022 года. А да гэтага з 2010 года ззяў у нямецкай Бундэслізе, выступаўшы за дортмундскую «Барусію» і мюнхенскую «Баварыю» і выйграўшы з імі 10 чэмпіёнскіх тытулаў (2+8) і Лігу чэмпіёнаў з «Баварыяй».

За зборную Польшчы Роберт правёў 167 матчаў, забіў 89 мячоў.

«Чыкага Файр» — футбольны клуб з «Чыкага», які назвалі ў гонар вялікага Чыкагскага пажару 1871 года, які знішчыў большую частку горада, а пачаўся з таго, што карова перакуліла капытамі керасінавую лямпу. Тады загінулі каля 300 чалавек. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула