БЕЛ Ł РУС

Мяняюць правілы палявання — Шуневіч хоча паляваць на бадзяжных сабак і катоў

29.06.2026 / 09:10

Nashaniva.com

У краіне прапануюць змены пра статус бадзяжных катоў і сабак. Падрабязнасці пакуль не называюцца, але гэта прапанова ад паляўнічых, і змены будуць істотнымі. 

У Беларусі пачалі маштабную карэкціроўку правілаў палявання і вядзення паляўнічай гаспадаркі. Працэс узначальвае Міністэрства лясной гаспадаркі. Завяршыць працу над абноўленым дакументам плануецца да 2027 года. Зараз паступіла каля 100 розных прапаноў.

Адным з ключавых ініцыятараў зменаў выступае Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, якое накіравала каля 20 сваіх ідэй.

Сярод найбольш значных — прапанова змяніць статус бяздомных сабак і бадзяжных катоў, расказаў кіраўнік арганізацыі Ігар Шуневіч.

Шуневіч не раскрывае падрабязнасці прапанаваных змен у правілах палявання на сабак і кошак, але расказаў, што бяздомныя сабакі часта збіваюцца ў зграі, з-за чаго цярпіць як дзікая прырода, так і сельская гаспадарка.

Што Шуневіч збіраецца рабіць з бадзяжнымі сабакамі і кошкамі, не называецца, але, як вынікае, з яго слоў, гэта будуць сур'ёзныя змены ў статусе бадзяжных жывёл і ў правілах палявання. 

«Змяненні могуць быць як рэдактарскімі, так і больш сур'ёзнымі», — расказвае Шуневіч. Змены пра статус бадзяжных жывёл ён адносіць да другіх. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула