У Беларусі ўжо +31,4°С
У Высокім а 9.10 было +31,4°С, у Брэсце +30,8°С.
У Мінску зараз +26,6°С.
Сёння чакаецца да +39°С на паўднёвым захадзе Беларусі, у Мінску да 35°С. У краіне зноў абвешчаны апошні чырвоны ўзровень небяспекі.
Учора ў Маларыце было +37,6°С, гэта рэкорд чэрвеня за 145 гадоў назіранняў.
А наогул абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі за час фіксавання назіранняў (то-бок гэтыя 145 гадоў) быў 38,9°С, столькі было 8 жніўня 2010 года.