Турысты на Вілейскім вадасховішчы сустрэлі савяня, і яно аказалася вельмі мілым
На Вілейскім вадасховішчы турысты сустрэлі савяня — маленькае, яшчэ неаперанае птушаня.
Яно сядзела спакойна на галінцы, учапіўшыся маленечкімі лапкамі ў кару, і толькі паварочвала галаву ды хлопала вялізнымі вачыма, піша Kraj.by.
«Ну давай пагаворым», — сказала дзяўчына, упершыню ў жыцці ўбачыўшы саву ў натуральным асяроддзі.
У каментарыях жартавалі, што савяня таксама ўпершыню ў жыцці ўбачыла чалавека так блізка.