БЕЛ Ł РУС

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

29.06.2026 / 12:10

Nashaniva.com

Родныя — сын-следчы і жонка-медык — арганізоўваюць дастаўку на радзіму цела 54‑гадовага Андрэя Мацаля.

Андрэй Мацаль. Фота: вайбер

Стала вядома пра смерць у Францыі беларускага дальнабойшчыка Андрэя Мацаля. Ён памёр 24 чэрвеня 2026 года. У той дзень тэмпература паветра ў Францыі ўздымалася да 44 градусаў.

Андрэй Мацаль нарадзіўся ў 1972 годзе. Скончыў школу ў Докшыцах, а таксама Калінінградскае мараходнае вучылішча (цяпер — Калінінградскі марскі рыбапрамысловы каледж). Доўгі час працаваў дальнабойшчыкам.

Яго жонка Таццяна працуе ў паліклініцы Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы. А вось сын Даніла скончыў Акадэмію МУС і пайшоў у следчыя. У 2019‑м ён уладкаваўся ў Докшыцкі раённы аддзел Следчага камітэта. Даніла расказваў, што яго кумір — Раман Шылаў — персанаж з расійскага серыяла «Ментаўскія войны».

Даніла Мацаль, сын памерлага дальнабойшчыка. Фота: dokshitsy.by

Чакаецца, што цела Андрэя Мацаля прывязуць у родныя Докшыцы ў канцы тыдня. Тады ж будзе арганізавана развітанне і пахаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула