БЕЛ Ł РУС

Найстарэйшае спартовае выданне Беларусі будзе выходзіць толькі раз на тыдзень

29.06.2026 / 14:45

Nashaniva.com

«Спартыўная панарама», якая да 1995 года звалася «Фізкультурнік Беларусі», а 1 чэрвеня адзначыла 75-годдзе, скарачае выхад з двух да аднаго разу на тыдзень. У фармаце штотыднёвіка яна будзе выходзіць з 1 ліпеня, піша «Позірк».

У другой палове 2021 года «Спартыўная панарама», заснавальнікам якой з’яўляецца Міністэрства спорту і турызму, паменшыла перыядычнасць выхаду з чатырох да двух разоў на тыдзень.

Цяпер яе наклад складае 1.328 асобнікаў, у сакавіку 2026 года быў ніжэй — 1.187 асобнікаў. За ўвесь час выйшла 14.098 нумароў.

«Спартыўная панарама» ўваходзіць у спіс выданняў, якія атрымліваюць дзяржаўную падтрымку. Аднак, паводле звестак «Позірку», газета знаходзіцца ў крызісе.

Год таму з двухразовага на аднаразовы выпуск перайшла газета «Прэсбол», якая выходзіць з 1991 года. Цяпер яе заснавальнікам з’яўляецца Беларуская федэрацыя футбола, якую з ліпеня мінулага года ўзначальвае былы шматгадовы начальнік галоўнага ўпраўлення фізічнай культуры і спорту Мінскага аблвыканкама Яўген Булойчык. Тыраж газеты 4.123 асобнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула