БЕЛ Ł РУС

Першая мегасенсацыя на чэмпіянаце: Германія вылецела ўжо ў 1/16 ад сціплага Парагвая

30.06.2026 / 05:15

Міраслаў Яноўскі

Парагвай прайшоў Германію па пенальці.

Галкіпер парагвайцаў Арланда Хіль у серыі пенальці адбіў удары Хаверца і Вальтэмада, фота fifa.com

Немцы ўтрая больш кантралявалі мяч, утрая часцей білі па варотах, але лік пасля асноўнага і дадатковага часу — 1:1. А ў серыі пенальці парагвайцы перамаглі 4:3.

Суперматча Германія — Францыя, які чакаўся ў наступным раўндзе, не будзе.

Раней у 1/8 фіналу выйшлі Канада і Бразілія.

Сёння на чэмпіянаце свету матч Кот д'Івуар — Нарвегія (20:00).

У ноч на сераду: Францыя — Швецыя (00:00), Мексіка — Эквадор (04:00).

Чытайце таксама:

Зборная Бразіліі здабыла валявую перамогу над Японіяй і выйшла ў 1/8 фіналу мундыялю

Зборная Канады выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе

Каментары да артыкула